Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

СТАТУТ ШКОЛЫ

Дата: 26 января 2015 в 14:20, Обновлено 24 ноября 2021 в 14:51

                                                                             

СТАТУТ  ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

  “СКАРАДНЯНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА    ЕЛЬСКАГА РАЁНА”

                                                         ГЛАВА I

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Статут дзяржаўнай установы адукацыі “Скараднянская сярэдняя   школа Ельскага раёна” распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і вызначае:
задачы і функцыі ўстановы адукацыі;
структуру;
мовы навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі;
патрабаванні да  вучэбных планаў школы і вучэбных праграм;
асаблівасці навучання вучняў па індывідуальных вучэбных планах;
патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу;
агульныя патрабаванні да прыёму, пераводу і адлічэнню вучняў з установы адукацыі;
кампетэнцыю і адказнасць установы адукацыі;
патрабаванні да ўзаемаадносін удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
патрабаванні да кіравання ўстановай адукацыі, фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
2. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Скараднянская сярэдняя школа Ельскага раёна” створана ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    Заснавальнікам з’яўляецца Ельскі раённы выканаўчы камітэт (Гомельская вобласць, г.Ельск, вул.Дзяржынскага, д.6).
3. Назва “Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Скараднянская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Ельскага раена” зменена згодна рашэння Ельскага раённага выканаўчага камітэта ад  26.09.2011г. № 690 на “дзяржаўная ўстанова адукацыі “Скараднянская сярэдняя школа Ельскага раёна”.
4. Установа адукацыі з’яўляецца дзяржаўнай некамерцыйнай установай, фінансуемай мясцовым бюджэтам. 
    5. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Скараднянская  сярэдняя школа Ельскага раёна” з’яўляецца юрыдычнай асобай і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, палажэннем аб адпаведным тыпе і (ці)  відзе ўстановы адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дадзеным статутам; мае пячатку з выявай дзяржаўнага Герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай і іншыя рэквізіты, неабходныя для сваёй дзейнасці. 
         5.1. Юрыдычны адрас установы адукацыі: 247832  в.Скароднае, вул.Гагарына 11, Ельскі раён, Гомельская вобласць;
          5.2. Поўная назва ўстановы адукацыі на беларускай мове: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Скараднянская  сярэдняя школа Ельскага раёна”.
               Скарочаная назва: Скараднянская   сярэдняя школа Ельскага раёна
               Поўная назва ўстановы адукацыі на рускай мове: государственное учреждение образования “Скороднянская средняя  школа Ельского района”
               Скарочаная назва: Скороднянская средняя школа Ельского района; 
         5.3. Дазваляецца выкарыстанне ва ўстанове адукацыі пры афармленні класных журналаў, дзеннікаў і сшыткаў вучняў назву ўстановы адукацыі “Скараднянская сярэдняя школа”.
         5.4. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Скараднянская сярэдняя школа Ельскага раёна” адносіцца да тыпу - установа агульнай сярэдняй адукацыі,  да віду – сярэдняя школа.
         5.5. Установа адукацыі адказвае па сваіх абавязках грашовымі сродкамі, якія маюцца ў яе распараджэнні ў адпаведнасці каштарысу расходаў. У выпадку недахопу фінансавання субсідыярную адказнасць нясе заснавальнік;
         5.6.  Маёмасць установы адукацыі належыць на праве ўласнасці заснавальніку і замацоўваецца за дзяржаўнай установай адукацыі “Скараднянская сярэдняя школа Ельскага раёна” (далей-Скараднянская сярэдняя школа Ельскага раёна або ўстанова адукацыі),  якая валодае, карыстаецца і распараджаецца (уключаючы адчужэнне і спісанне) даверанай маёмасцю ў рамках правоў, устаноўленых дзеючым заканадаўствам і заснавальнікам.
6. Установа адукацыі  праходзіць дзяржаўную акрэдытацыю, падцвярджэнне акрэдытацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
7. Рэарганізацыя і ліквідацыя Скараднянскай  сярэдняй школы Ельскага раёна ажыццяўляецца па рашэнню заснавальніка або іншых дзяржаўных органаў ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
8. Дзяржаўны кантроль і кіраванне забеспячэння ўстановай адукацыі якасці  ажыццяўляе аддзел адукацыі Ельскага райвыканкама, а таксама другія дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
8.1. Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы адукацыі ажыццяўляюць дзяржаўныя кантралюючыя органы, упаўнаважаныя ў адпаведнасці з актамі заканадаўства праводзіць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці дзяржаўных устаноў, у тым ліку устаноў адукацыі;
8.2. Бухгалтарскі ўлік і справаздачнасць ажыццяўляюцца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй аддзела адукацыі Ельскага райвыканкама па дагавору паміж дырэктарам установы адукацыі і начальнікам аддзела адукацыі. Пісьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам прадастаўляецца цэнтралізаванай бухгалтэрыяй, установай адукацыі ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.
9. Установа адукацыі мае права ажыццяўляць:
гаспадарчыя адносіны з арганізацыямі, прадпрыемствамі рознай формы ўласнасці, дзейнічаючымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзянамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
 мiжнароднае супрацоўніцтва у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь і мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi Беларусь.
10.  Скараднянская   сярэдняя школа Ельскага раёна:
прадстаўляе пісьмовыя справаздачы вышэйстаячым органам ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведнасці з патрабаваннямі органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 2
ЗАДАЧЫ   І   ФУНКЦЫІ  ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

11.  Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Скараднянская  сярэдняя школа Ельскага раёна” створана і дзейнічае з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання на ўзроўнях агульнай сярэдняй адукацыі.
    12. Асноўнымі задачамі ўстановы адукацыі з’яўляюцца:
    забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;
    фарміраванне ў вучняў навуковага светапогляду, духоўнай перакананасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу;
    замацаванне і захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;
    падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці, сямейнага жыцця.
13. Скараднянская  сярэдняя школа Ельскага раёна ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь 005-2006 “Виды экономической деятельности”:
80102   агульная пачатковая адукацыя (першая ступень агульнай сярэдняй адукацыі)
80210      агульная сярэдняя адукацыя
92610      дзейнасць  спартыўных аб’ектаў
92620     іншая дзейнасць у галіне спорта
    14. Для дасягнення сваіх задач установа адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляе:
адукацыйны працэс на аснове вучэбных планаў установы адукацыі, рэалізуючых адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі;
выхаванне вучняў у адпаведнасці з праграмамі выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.
15. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Скараднянская  сярэдняя школа Ельскага раёна” у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, можа ажыццяўляць:
падрыхтоўку дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
арганізацыю навучання і выхавання вучняў, якія:
па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць урокі ва  ўстанове адукацыі, – дома;
знаходзяцца ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, – ва ўмовах санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый;
эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць;
атэстацыю ў парадку экстэрната асоб, якія самастойна атрымліваюць агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю.
16. Ва ўстанове адукацыі забараняецца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, iншых грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), якiя маюць палiтычныя мэты, а таксама стварэнне i ананiмная або iншая супярэчная заканадаўству Рэспублікі Беларусь дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый.
 Установа адукацыі ў пазаўрочны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з ўлікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
17. Абавязковае медыцынскае абслугоўванне вучняў  забяспечваецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, размешчанымі на тэррыторыі Ельскага раёна.
18. Установа адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у парадку, вызначаным дзеючым заканадаўствам, а ў асобных выпадках толькі пасля атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).
                                                ГЛАВА 3
СТРУКТУРА    ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

19. У дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Скараднянская сярэдняя школа Ельскага раёна” для ажыццяўлення навучання і выхавання вучняў як правіла аднаго ўзросту па адпаведных вучэбных планах і вучэбных праграмах вучні  аб’ядноўваюцца ў класы наступнай напаўняльнасці:
1 – 4 класы – не болей 20 вучняў;
5 – 11 класы – не болей 25 вучняў;
20. Ва ўстанове адукацыі могуць стварацца:
спецыяльныя класы для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
класы інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання для сумеснага навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб, якія не маюць фізічных і (або) псіхічных парушэнняў.
На трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка вучняў.
21. Парадак стварэння і асаблівасці функцыянавання класаў, вызначаных у пункце 19 гэтага Статута вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
22. Для аказання ўсебаковай дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні дзяцей, стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей дзяцей, іх удзелу ў пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці ва ўстанове адукацыі пры ажыццяўленні  навучання і выхавання на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі  ствараецца група падоўжанага дня.
Парадак адкрыцця, камплектавання, арганізацыі дзейнасці групы падоўжанага дня вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
23. У дзяржаўнай установе адукацыі “Скараднянская сярэдняя  школа Ельскага раёна” па рашэнню заснавальніка можа быць адкрыты  пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, дзейнасць якога рэгулюецца адпаведнымі нарматыўнымі дакументамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.  
 Установа адукацыі можа мець вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарку), школьную вучэбна-вытворчую майстэрню, іншыя вучэбна-вытворчыя аб’екты, якія забяспечваюць рэалізацыю задач і статутных мэтаў.

ГЛАВА 4
МОВЫ   НАВУЧАННЯ   І   ВЫХАВАННЯ  ВА ЎСТАНОВЕ АДУАЦЫІ

24. Навучанне ў  Скараднянскай   сярэдняй школе Ельскага раёна ажыццяўляецца на беларускай  мове, выхаванне – на рускай і беларускай, наменклатура спраў – на рускай і беларускай.
25. У школе па рашэнню Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, узгодненаму з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, на падставе прапановы аддзела адукацыі Ельскага райвыканкама і заяў законных прадстаўнікоў вучняў могуць быць створаны класы, навучанне і выхаванне ў якіх ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.
26. У Скараднянскай  сярэдняй школе Ешльскага раёна вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асоб з парушэннем слыху і асоб з цяжкімі парушэннямі маўлення. 
Вывучэнне беларускай (рускай) і замежнай моў асобамі з парушэннем слыху і асобамі з цяжкімі парушэннямі маўлення, якія навучаюцца на рускай (беларускай) мове, арганізуецца па жаданні законных прадстаўнікоў вучняў.
27. Парадак вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 5
ВУЧЭБНА - ПРАГРАМНАЯ ДАКУМЕНТАЦЫЯ  ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

28. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзяржаўнай установе адукацыі “Скараднянская сярэдняя школа Ельскага раёна”  на падставе Тыпавога вучэбнага плана, зацверджанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінанасаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, распрацоўваецца вучэбны план установы адукацыі на бягучы навучальны год.
29. У структуры вучэбнага плана ўстановы адукацыі на бягучы навучальны год  выдзяляюцца  вучэбныя прадметы і факультатыўныя заняткі, а таксама распрацоўваецца тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу.
  30.  Вучэбны план установы адукацыі забяспечвае адзіныя патрабаванні да аб’ёму вучэбнай нагрузкі пры вывучэнні вучэбных прадметаў на базавым узроўні, устанаўлівае максімальна дапушчальную нагрузку на аднаго вучня. 
           31. Факультатыўныя заняткі ў Скараднянскай сярэдняй  школе Ельскага раёна   на бягучы навучальны год выкарыстоўваюцца для:
правядзення заняткаў па  прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці;
ажыццяўлення дзялення  класаў  на группы пры вывучэнні  асобных вучэбных прадметаў  пры недастатковай напаўняльнасці класа;
правядзення:
стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў у I – XI  класах;
заняткаў “Асновы бяспекі жыццядзейнасці ў 1- 9 класах.
32. Стымулюючыя заняткі – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з найбольш здольнымі вучнямі.
33. Падтрымліваючыя заняткі – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямі, якія адчуваюць часовыя цяжкасці ў вывучэнні асобных вучэбных прадметаў.
34. Факультатыўныя заняткі – форма арганізацыі вучэбных заняткаў ў пазаўрочны  час, накіраваная на пашырэнне, паглыбленне і карэкцыю ведаў вучняў па вучэбных прадметах у адпаведнасці з іх запытамі, здольнасцямі і схільнасцямі, а таксама павышэнне пазнавальнай дзейнасці.
    35. Агульная колькасць вучэбных гадзін на бягучы  навучальны год вызначаецца і размяркоўваецца камісіяй, створанай і зацверджанай загадам кіраўніка ўстановы адукацыі. 
36.  Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу распрацоўваецца на падставе тлумачальнай запіскі да тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год і вызначае:
працягласць навучальнага года;
тэрміны правядзення канікул на працягу навучальнага года, у тым ліку дадатковых канікул для вучняў I і II класаў;
тэрміны правядзення выпускных экзаменаў пры засваенні праграм навучання і выхавання на II і III ступенях адукацыі;
патрабаванні да рэжыму функцыянавання ўстановы адукацыі;
парадак фарміравання груп для правядзення стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў, арганізацыі факультатыўных заняткаў;
парадак арганізацыі вучэбна-палявых збораў і медыцынскай практыкі, працоўнай практыкі, прафесіянальнай падрыхтоўкі вучняў;
асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па асобных вучэбных прадметах, парадак дзялення класа на групы пры вывучэнні асобных вучэбных прадметаў, асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйнага працэсу ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях;
37. Пры правядзенні ў межах факультатыўных заняткаў  вучэбнага плана школы на бягучы навучальны год абавязковых урокаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, радыяцыйнай бяспецы, асновах інфармацыйнай культуры, выкарыстоўваюцца вучэбныя праграммы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 6
ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

38. Адукацыйны працэс у дзяржаўнай установе адукацыі “Скараднянская сярэдняя школа Ельскага раёна” павінен забяспечыць ахову здароўя вучняў, падтрыманне іх працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, вучэбнага тыдня, навучальнага года, неабходную рухальную актыўнасць, развіццё індывідуальных здольнасцей па інтарэсах.
39. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу ўстанова адукацыі:
вызначае структуру навучальнага года па чвэрцях з улікам патрабаванняў санітарных нормаў, правіл, гігіенічных нарматываў;
    выкарыстоўвае вучэбныя праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
    40. Вучэбны план установы адукацыі на бягучы навучальны год зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам.
    41. Штодзённая колькасць урокаў ва ўстанове адукацыі і іх паслядоўнасць вызначаецца раскладам урокаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санiтарных правiлаў, нормаў, гігіенічных нарматываў. Расклад урокаў зацвярджаецца кіраўніком школы.
Абавязковыя ўрокі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, радыяцыйнай бяспецы, асновах інфармацыйнай культуры, а таксама стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, факультатыўныя заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з раскладам, якiя зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.
42. Працягласць перапынкаў памiж урокамі вызначаецца зыходзячы з канкрэтных умоў працы школы, неабходнасцi забеспячэння арганiзацыi харчавання вучняў i iх адпачынку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных правiлаў, нормаў, гігіенічных нарматываў.
43. Патрабаванні да фарміравання вуснай і пісьмовай мовы вучняў  установы адукацыі, правядзення, праверкі і ацэньвання навучальных і кантрольных работ, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, прыкладная колькасць і аб’ём кантрольных работ, парадак вядзення і афармлення сшыткаў, рэфератаў, дзеннікаў і класных журналаў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 
44. Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах, паводзіны вучняў Скараднянскай  сярэдняй школы Ельскага раёна ацэньваюцца пры правядзенні іх атэстацыі.
Парадак і формы правядзення атэстацыі вучняў установы адукацыі, пераводу іх у наступны клас, перагляду станоўчай гадавой адзнакі, вызвалення ад выпускных экзаменаў пры засваенні праграмы навучання  і выхавання на  II і III ступенях адукацыі, допуску да выпускных экзаменаў пры засваенні праграмы навучання і выхавання на  II і III ступенях адукацыі, арганізацыі выпускных экзаменаў і выпуску вучняў  устаноў адукацыі  вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Пералік захворванняў, якія з’яўляюцца падставай для вызвалення вучняў школы ад выпускных экзаменаў пры засваенні праграмы навучвння і выхавання на  II і III ступенях адукацыі, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
45. Вучэбныя дасягненні вучняў на  факультатыўных занятках ацэньваюцца слоўна на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак.
46. У дзяржаўнай установе адукацыі “Скараднянская сярэдняя школа Ельскага раёна” прыняты дзелавы стыль адзення вучняў і настаўнікаў.

ГЛАВА 7
                                АСАБЛІВАСЦІ НАВУЧАННЯ
ПА ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПЛАНАХ

47. У Скараднянскай    сярэдняй школе Ельскага раёна дапускаецца навучанне вучняў па індывідуальных вучэбных планах.
48. Пры арганізацыі навучання па індывідуальным вучэбным плане вучню дазваляецца вывучаць самастойна ўсе або асобныя вучэбныя прадметы, прадугледжаныя індывідуальным вучэбным планам.
49. Рашэнне аб пераводзе вучня на навучанне па iндывiдуальным вучэбным плане, аб парадку і формах правядзення прамежкавай атэстацыі (за чвэрць або паўгоддзе) па вучэбных прадметах, якія вучань вывучае самастойна ў межах індывідуальнага вучэбнага плана, прымаецца педагагічным саветам школы, зацвярджаецца загадам яе кіраўніка і даводзіцца да ведама вучня і яго законных прадстаўнікоў.
50. Індывідуальныя вучэбныя планы распрацоўваюцца школай у адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам на бягучы навучальны год па ўзгадненні з законнымі прадстаўнікамі вучняў.
Індывідуальныя вучэбныя планы зацвярджаюцца кіраўніком установы адукацыі.
51. Вучань, якi навучаецца па iндывiдуальным вучэбным плане, лiчыцца ў спiсах вучняў  установы адукацыі. У класным журнале ў графах аб наведваннi вучнямi ўрокаў па вучэбных прадметах (прадмеце), якія ён вывучае самастойна, робiцца запiс – ”навучаецца па індывідуальным вучэбным плане“.
52. Навучанне вучня па iндывiдуальным вучэбным плане можа быць спынена:
па заяве яго законных прадстаўнiкоў;
па рашэнні педагагічнага савета ўстановы адукацыі, калі вучань атрымаў гадавую адзнаку ”0“ балаў па адным з вучэбных прадметаў, які ён вывучаў самастойна.
53. Рашэнне педагагiчнага савета аб спыненні навучання вучня па індывідуальным вучэбным плане зацвярджаецца загадам кіраўніка школы, які ў тыднёвы тэрмiн даводзiцца да ведама вучня i яго законных прадстаўнiкоў.

ГЛАВА 8
АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАВОДУ Ў НАСТУПНЫ КЛАС АСОБНЫХ ВУЧНЯЎ

54. З мэтай вырашэння пытання аб датэрміновым пераводзе ў наступны клас вучня ўстановы адукацыі, які самастойна засвоiў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымi праграмамi па ўсіх вучэбных прадметах адпаведнага класа, або вучня, які навучаецца па індывідуальным плане, школе дазваляецца на працягу першага месяца навучальнага года праводзіць выніковую атэстацыю за год.
55. Для правядзення выніковай атэстацыі за год вучняў, азначаных у пункце 54 гэтага Статута, загадам кіраўніка ўстановы адукацыі ствараецца камісія ў складзе кіраўніка або яго намесніка па асноўнай дзейнасці (старшыня камісіі) і педагагічных работнікаў, якія выкладаюць адпаведныя вучэбныя прадметы.
56. Камiсiя:
вызначае формы і тэрміны правядзення выніковай атэстацыi за год па кожным вучэбным прадмеце;
распрацоўвае матэрыялы для правядзення выніковай атэстацыі за год у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах.
Матэрыялы для правядзення выніковай атэстацыі за год зацвярджаюцца старшынёй камісіі.
57. Расклад правядзення выніковай атэстацыi за год зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі і даводзіцца да вучняў і іх законных прадстаўнікоў не пазней, чым за тыдзень да яе правядзення.
58. Вынікі правядзення выніковай атэстацыі за год па кожным вучэбным прадмеце ўносяцца ў пратаколы.
59. Правядзенне паўторнай выніковай атэстацыi за год не дазваляецца.

ГЛАВА 9
ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ ДАДАТКОВАЙ АДУКАЦЫІ ВУЧНЯЎ

 60. Асноўнай формай арганізацыі дадатковай адукацыі вучняў у 


Скараднянскай сярэдняй  школе Ельскага раёна з’яўляюцца заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах.
Аб’яднанне па інтарэсах – аб’яднанне вучняў аднаго або рознага ўзросту на падставе агульнага інтарэсу да канкрэтнага накірунку дзейнасці.
    61. Да аб’яднанняў па інтарэсах адносяцца гурток, клуб, секцыя, студыя, майстэрня, лабараторыя, тэатр, школа юных, навуковае таварыства і іншыя аб’яднанні па інтарэсах.
    62. Аб’яднанні па інтарэсах ствараюцца ў адпаведнасці з інтарэсамі вучняў, пажаданнямі іх законных прадстаўнікоў, а таксама з улікам магчымасцей школы і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і молодзі, размешчаных на тэрыторыі Ельскага раёна.
    63. Змест дзейнасці аб’яднання па інтарэсах вызначаецца педагогам дадатковай адукацыі гуртка, клуба, секцыі, студыі, майстэрні, лабараторыі, тэатра, школы юных, навуковага таварыства і іншых аб’яднанняў па інтарэсах з улікам навучальна-выхаваўчых праграм, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
    64. Напаўняльнасць  аб’яднанняў па інтарэсах,  асаблівасці іх работы вызначаецца Палажэннем аб установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
    65. Аб’яднанні па інтарэсах фарміруюцца на падставе заяў вучняў (іх законных прадстаўнікоў) на імя кіраўніка школы, а таксама з улікам здароўя вучняў.
    66. Дзейнасць аб’яднанняў па інтарэсах ажыццяўляецца па раскладзе, які зацвярджаецца кіраўніком школы.
    67. У Скараднянскай сярэдняй школе Ельскага раёна пры ажыццяўленні дадатковай адукацыі вучняў могуць праводзіцца конкурсы, фестывалі, форумы, алімпіяды, спаборніцтвы, злёты, канферэнцыі, выставы, экспедыцыі, паходы і іншыя мерапрыемствы.

ГЛАВА 10
АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПРЫЁМУ, ПЕРАВОДУ І АДЛІЧЭННЮ ВУЧНЯЎ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

    68. Кожны грамадзянін мае права звярнуцца у Скараднянскую  сярэднюю школу Ельскага раёна за атрыманнем адукацыі, якая павінна разглядзець зварот у адпаведнасці з правіламі прыёму. 
     Прыём дзяцей у школу ажыццяўляецца без уступных іспытаў.
    69. У I клас школы прымаюцца  дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за школай рашэннем Ельскага раённага выканаўчага камітэта. 
Дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, які замацаваны за школай, могуць быць залічаны ў яе пры наяўнасці ў іх свабодных вучнёўскіх месцаў.
70. Прыём дзяцей у I клас ажыццяўляецца з шасці гадоў або больш старэйшага ўзросту.
    71. Рашэнне аб залічэнні дзяцей для навучання ў I класе Скараднянскай  сярэдняй школы Ельскага раёна афармляецца загадам яе кіраўніка  не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да іх законных прадстаўнікоў.
72. Прыём у парадку пераводу вучня ў Скараднянскую  сярэднюю школу Ельскага раёна з другой  установы адукацыі для навучання ў адпаведным класе на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы яго законных прадстаўнікоў.
     Установа адукацыі, дзе навучаўся вучань, не павінна перашкаджаць пераводу вучня.
    73. Для залічэння ў школу ў парадку пераводу законныя прадстаўнікі вучня разам з заявай на імя кіраўніка школы прадастаўляюць наступныя дакументы:
    асабовую картку вучня;
    даведку аб стане здароўя.
    74. Рашэнне аб залічэнні вучня ў школу ў парадку пераводу для навучання ў адпаведным класе афармляецца загадам кіраўніка  не пазней як за тры дні з дня падачы заявы і даводзіцца да законных прадстаўнікоў вучня.
    75. Прыём асоб у школу для навучання ў адпаведным класе на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, ажыццяўляецца на падставе заявы на імя кіраўніка  і наступных дакументаў:
    пасведчання аб агульнай базавай адукацыі;
    даведкі аб паспяховасці, даведкі аб навучанні (акадэмічнай даведкі) – для асоб, адлічаных з устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
    даведкі аб стане здароўя дзіцяці.
    76. Рашэнне аб залічэнні асоб ва ўстанову адукацыі для навучання ў адпаведным класе на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца загадам кіраўніка  не пазней за 31 жніўня, а асоб, адлічаных з устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, не пазней трох дзён з дня падачы заявы і даводзіцца да іх законных прадстаўнікоў.
    77. Перавод вучняў у iншыя ўстановы адукацыі ў выпадку рэарганізацыі, ліквідацыі Скараднянскай  сярэдняй школы Ельскага раёна  забяспечваецца заснавальнікам са згоды законных прадстаўнiкоў вучняў i па ўзгадненнi з  ўстановамі адукацыі, у якія пераводзяцца вучнi.
78. Вучні адлічваюцца з дзяржаўнай установы адукацыі “Скараднянская  сярэдняя школа Ельскага раёна”:
    у сувязі з завяршэннем навучання;
    у сувязі з пераводам у іншыя ўстановы адукацыі або ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
    па асабістым жаданні ў сувязі з пераходам на самастойную форму атрымання адукацыі;
    за непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку ўстановы адукацыі пры навучанні на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
    79. Рашэнне аб адлічэнні вучняў з установы адукацыі на падставах, якія вызначаны абзацамі 3-4 п.78 гэтага Статута, прымаецца педагагічным саветам школы.
    Рашэнне педагагічнага савета  аб адлічэнні з III ступені агульнай сярэдняй адукацыі непаўналетняга вучня за непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку школы прымаецца па ўзгадненні з  камісіяй па справах непаўналетніх Ельскага райвыканкама. 
Рашэнне педагагічнага савета  аб адлічэнні з III ступені агульнай сярэдняй адукацыі дзіцяці-сіраты і дзіцяці, які застаўся без апекі бацькоў, за непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку ўстановы адукацыі прымаецца па ўзгадненні з органам апекі і папячыцельства Ельскага райвыканкама.
    80. Адлічэнне вучняў з установы адукацыі афармляецца загадам яе кіраўніка з указаннем падставы і даводзіцца да законных прадстаўнікоў вучняў, аддзела адукацыі Ельскага райвыканкама.

ГЛАВА 11
АСАБЛІВАСЦІ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ

81. Дзяржаўная установа адукацыі “Скараднянская сярэдняя  школа Ельскага раёна” – ўстанова адукацыі, якая ажыццяўляе навучанне і выхаванне на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі на базавым узроўні і функцыянуе ў складзе I – ХІ класаў. 
82. Па рашэнні Ельскага райвыканкама навучанне і выхаванне вучняў I класаў Скараднянскай сярэдняй школы Ельскага раёна можа быць арганізавана на базе ўстановы дашкольнай адукацыі “Скараднянскі  яслі-сад Ельскага раёна”.
83. Арганізацыя навучання і выхавання вучняў I класа на базе ўстановы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў наступным парадку:
83.1. вучні 1 класа ўваходзяць у склад дзіцячага калектыву ўстановы дашкольнай адукацыі.
83.2. кожны дзень прыём вучняў 1 класса ва ўстанову дашкольнай адукацыі, а таксама арганізацыя іх дзейнасці пасля завяршэння адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з рэжымам дня  ўстановы дашкольнай адукацыі.
Адукацыйны працэс у 1 классе ажыццяўляе педагагічны работнік Скараднянскай сярэдняй школы Ельскааг раёна (настаўнік пачатковых класаў), астатні час дня з вучнямі 1 класа працуюць педагагічныя работнікі ўстановы дашкольнай адукацыі.
83.3. у перыяд канікул, у тым ліку дадатковых і летніх, вучні 1 класа могуць наведваць  ўстанову дашкольнай адукацыі на агульных падставах.
83.4. плата за харчаванне вучняў 1 класа ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
84. Па рашэнні заснавальніка  можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка вучняў X – XI класаў на базе міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі вучняў, вучэбнаму прадмету”Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка” на базе раённага цэнтра дапрызыўной падрыхтоўкі.
85. Кіраўнік установы адукацыі не мае права адмовіць у залічэнні ў Х клас асобам, якія атрымалі агульную базавую адукацыю ў гэтай установе адукацыі.

                                                ГЛАВА 12
КАМПЕТЭНЦЫЯ   ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

86.Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Скараднянская сярэдняя школа Ельскага раёна”  самастойная ў вырашэнні пытанняў арганізацыі адукацыйнага працэсу, ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці і іншай дзейнасці ў межах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    87. Да кампетэнцыі  ўстановы адукацыі адносяцца:
    падбор, прыём і расстаноўка кадраў, павышэнне ўзроўню іх кваліфікацыі;
    ажыццяўленне кантролю за выкананнем педагагічнымі работнікамі і вучнямі  сваіх абавязкаў;
    матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з дзяржаўнымі нарматывамі;
    прыцягненне для ажыццяўлення дзейнасці, якая прадугледжана гэтым Статутам, дадатковых фінансавых і матэрыяльных сродкаў у парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
    арганізацыя і ўдасканаленне метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу;
    распрацоўка і зацвярджэнне вучэбных планаў на бягучы навучальны год на падставе адпаведных тыпавых вучэбных планаў  і тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу;
    ажыццяўленне бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі вучняў  установы адукацыі, а таксама аналізу вынікаў адукацыйнага працэсу;
    ажыццяўленне іншай дзейнасці, якая не забаронена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і прадугледжана Статутам. 
    88. Скараднянская  сярэдняя школа Ельскага раёна: 
    ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; 
    ажыццяўляе адукацыйны працэс у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі;
    садзейнічае дзейнасці метадычных аб’яднанняў; 
    садзейнічае стварэнню неабходных умоў для харчавання і медыцынскай дапамогі вучням.
    89. Школа нясе ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку адказнасць за:
    невыкананне функцый, аднесеных да яе кампетэнцыі;
    неадпаведнасць якасці даваемай адукацыі ўстаноўленым патрабаванням;
    дзеянні, якія выклікалі парушэнні норм па ахове здароўя і бяспекі жыцця вучняў і работнікаў школы, норм і правілаў аховы навакольнага асяроддзя ў час адукацыйнага працэсу;
    незахаванне патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў;
    парушэнне правоў і свабод вучняў  і работнікаў установы адукацыі.

ГЛАВА 13
КІРАВАННЕ   ЎСТАНОВАЙ АДУКАЦЫІ,
УЗАЕМААДНОСІНЫ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

         90. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ў школе з’яўляюцца навучэнцы  і іх законныя прадстаўнікі, педагагічныя і іншыя супрацоўнікі ўстановы адукацыі.
    91. Кіраванне дзяржаўнай установай адукацыі “Скараднянская  сярэдняя школа Ельскага раёна” ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, гэтым статутам і будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.
    92. Кіраванне ўстановай адукацыі ажыццяўляе дырэктар, які прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад займаемай пасады аддзелам адукацыі Ельскага райвыканкама па ўзгадненні з райвыканкамам і ўпраўленнем адукацыі Гомельскага аблвыканкама.
          93. Дырэктар школы і яго намеснікі арганізуюць выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
          94. Дырэктар дзейнічае ад імя дзяржаўнай установы адукацыі “Скараднянская  сярэдняя  школа Ельскага раёна”, прадстаўляе яе інтарэсы, распараджаецца яе маёмасцю і сродкамі ў межах азначаных заснавальнікам, выдае загады і распараджэнні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі школы. 
    95. Калегіяльным органам установы адукацыі з’яўляецца педагагічны савет, дзейнасць якога ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
    96. Дырэктар ў дзейнасці па кіраванні  ўстановай адукацыі узаемадзейнічае з органамі самакіравання школы .
    Да органаў самакіравання  адносяцца:
    савет школы;
    бацькоўскі камітэт школы;
    97. Парадак стварэння і дзейнасць органаў самакіравання,  азначаных у п.96 гэтага Статута, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
    98. Дырэктар школы нясе адказнасць за арганізацыю санітарна-гігіенічнага і проціэпідэмічнага рэжыму, змест і арганізацыю адукацыйнага працэсу, харчаванне вучняў, аказанне медыцынскай дапамогі вучням школы у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    99. Прыём на работу і звальненне:
         педагагічных работнікаў школы ажыццяўляе дырэктар установы адукацыі  ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ўзгадняе з начальнікам аддзела адукацыі Ельскага райвыканкама;
        іншых работнікаў  школы  ажыццяўляе яе дырэктар у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    100. Працоўныя адносіны работнікаў у Скараднянскай  сярэдняй школе  Ельскага раёна рэгулююцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    101. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных і медыцынскіх работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.
          102. Навучанне і выхаванне вучняў з улікам спецыфікі выкладаемага прадмета ажыццяўляе настаўнік,
          102.1. настаўнік  мае права на:
    102.1.1. абарону прафесійнага гонару і вартасці;
    102.1.2. забеспячэнне ўмоў для здзяйснення прафесійнай дзейнасці;
    102.1.3. творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў, сродкаў навучання;
    102.1.4. доступ да вучэбна-праграмнай, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў;
    102.1.5. удзел у абнаўленні, распрацоўцы і вызначэнні структуры і зместу структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі;
    102.1.6. удзел у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі;
    102.1.7. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;
    102.1.8. павышэнні кваліфікацыі, маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;
    102.1.9. аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія аб’яднання, дзейнасць якіх не супярэчыць законадаўству;
    102.1.10. штомесячную кампенсацыю затрат на набыцце вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку на ўмовах, вызначанымі Правіцельствам Рэспублікі Беларусь.
    102.2.11. іншыя правы педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі. 
         102.2. настаўнік абавязаны:
    102.2.1. здзяйсняць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні, забяспечваць выкананне вучэбных і выхаваўчых праграм;
    102.2.2. выконваць прававыя маральныя і этычныя нормы;
    102.2.3. паважаць гонар і вартасць навучанцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэса, выхаванцаў;
    102.2.4. павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;
    102.2.5. весці здаровы лад жыцця, прапагандзіраваць яго сярод вучняў;
    102.2.6. выконваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі  з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
    102.2.7. праходзіць медыцынскі агляд пры паступленні на працу і медыцынскія агляды ў парадку, пастаноўленым Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
    102.2.8. іншыя абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам, устаноўчымі дакументамі, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.
    102.2.9. Педагагічным работнікам забараняецца выкарыстоўваць вучэбны і выхаваўчы працэсы ў палітычных мэтах або для заахвочвання вучняў да дзеянняў супярэчлівых  Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, заканадаўству.
         103. Навучэнец:
         103.1. мае права на: 
    103.1.1. атрыманне адукацыі згодна адукацыйных праграм;
    103.1.2. перавод у іншую ўстанову адукацыі ў парадку апрадугледжаным Правіцельствам Рэспублікі Беларусь;
    103.1.3. навучанне па індывідуальнаму вучэбнаму плану ў рамках зместу адукацыйнай праграмы;
    103.1.4. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей яго псіхафізічнага развіцця;
    103.1.5. ахову жыцця і здароўя у час адукацыйнага працэсу;
    103.1.6. бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна- развіваючага навучання і рэабілітацыі;
    103.1.7.бясплатную карэкцыю фізічных і (або) псіхічных парушэнняў у дзяржаўных установах адукацыі, рэалізуючых адукацыйныя праграмы спецыяльнага навучання;
    103.1.8. карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі;
    103.1.9. канікулы;
    103.1.10. атрыманне платных паслуг у галіне адукацыі;
    103.1.11. бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, культурна- спартыўнай базай установы адукацыі;
    103.1.12. атрыманне сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай дапамогі з боку спецыялістаў установы адукацыі;
    103.1.13. заахвочванне за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай дзейнасці, а таксама адукацыйных мерапрыемствах;
    103.1.14. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;
    103.1.15. удзел у алімпіядах, конкурсах, турнірах, фестывалях, канферэнцыях, іншых адукацыйных мерапрыемствах, спартыўна-масавай і іншай дейнасці;
    103.1.16. удзел у маладзежных, грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;
    103.1.17. іншыя правы вучня ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацы, актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі. 
         103.2. вучні абавязаны:
    103.2.1. добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных і выхаваўчых праграм;
    103.2.2. клапаціцца аб сваім здароўі, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця, самаўдасканаленню;
    103.2.3. выконваць правілы ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага расапарадку для вучняў;
    103.2.4. паважаць гонар і вартасць  іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
    103.2.5. беражліва адносіцца да маемасці ўстановы адукацыі;
    103.2.6. іншыя абавязкі вучняў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі. 
          104. Законныя прадстаўнікі вучняў:
    104.1. маюць права на:
    104.1.1. азнаямленне з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчымі дакументамі, ліцэнзіяй на адукацыйную дзейнасць, сертыфікатам на дзяржаўную акрэдытацыю, а таксама з вучэбна- праграмнай дакументацыяй;
    104.1.2. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі;
    104.1.3. абарону правоў і законных інтарэсаў вучняў;
    104.1.4. азнаямленне з ходам і зместам адукацыйнага працэсу, вынікамі вучэбнай дзейнасці вучняў;
    104.1.5. атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследавання (медыцынскага, псіхалагічнага, педагагічнага) вучня;
    104.1.6. іншыя правы законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў устанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.
104.2. абавязаны:
104.2.1. забяспечыць умовы для атрымання адукацыі і развіцця вучня;
104.2.2. паважаць гонар і вартасць  іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
104.2.3. выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку вучняў;
104.2.4. іншыя абавязкі законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў устанаўліваюцца сапраўдным Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі. 

ГЛАВА 14
ФІНАНСАВАННЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ  ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

    105. Фінансаванне дзяржаўнай установы адукацыі “Скараднянская  сярэдняя школа Ельскага раёна” ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту,  а таксама за кошт дадатковых крыніц фінансавання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    106. Прыносячая даходы дзейнасць установы адукацыі:
    106.1. установа адукацыі можа здзяйсняць прыносячую даходы дзейнасць згодна заканадаўства;
    106.2. здзяйсненне ўстановай адукацыі прыносячай даходы дзейнасці не прадугледжвае зняцце яго фінансавання за лік сродкаў рэспубліканскага і (або) меснага бюджэтаў;
    106.3. Аказанне платных паслуг у сферы адукацыі не можа здзяйсняцца ўзамен ці ў рамках адукацыйнай дзейнасці, фінансуемай за лік сродкаў рэспубліканскага і (або) меснага бюджэтаў, пахудшаць якасць прадастаўлення паслуг у сферы адукацыі, якія аказваюцца за лік сродкаў рэспубліканскага і (або) меснага бюджэтаў;
    106.4. срокі, якія атрымала ўстанова адукацыі ад прыносячай даходы дзейнасці, паступаюць у іх самастойнае распараджэнне і расходуюцца у адпаведнасці з заканадаўствам і дадзеным статутам;
    107. Заснавальнік  можа прадаставіць установе адукацыі права ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць толькі ў тых межах, наколькі яна неабходна для рэалізацыі статутных мэтаў, дзеля якіх створана ўстанова, адпавядае гэтым мэтам і прадмету яе дзейнасці.
108. Штатны расклад установы адукацыі зацвярджае дырэктар на падставе тыпавых штатаў і нарматываў колькасці работнікаў устаноў адпаведных тыпаў, зацвярджаемых Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўзгадняе яго з аддзелам адукацыі.
    109. Аплата працы работнікаў установы адукацыі  ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    110. Матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы адукацыі фарміруецца заснавальнікам у адпаведнасці з нарматывамі, якія ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, уключаючы будынкі і іншую маёмасць, неабходную для арганізацыі навучання і выхавання вучняў, іншай дзейнасці, якая прадугледжана гэтым статутам.
    111. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Скараднянская сярэдняя школа Ельскага раёна” нясе перад заснавальнікам адказнасць за захаванне і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за імі маёмасці.
    112. Установы адукацыі павінна мець памяшканні для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі, тлумачальнай запіскай па арганізацыі адукацыйнага працэсу, дадатковай адукацыі дзяцей і молодзі, бібліятэку, а таксама памяшканні для педагагічных работнікаў, гатавання і прыёму ежы, медыцынскія кабінеты, бытавыя памяшканні.
    Памяшканні установы адукацыі абсталёўваюцца мэбляй, інвентаром, неабходным вучэбным, медыцынскім абсталяваннем, сродкамі навучання і ўтрымліваюцца, эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў і правіл аховы працы.
        113. Удзельнікі адукацыйнага працэсу, указаныя ў п.90 гэтага Статута ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне памяшканняў і збудаванняў, вучэбна-нагляднага абсталявання і інвентара школы.
    114. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў заснавальніка і сродкаў, атрыманых з дадатковых крыніц фінансавання:
    даходаў ад аказання платных дадатковых адукацыйных паслуг;
    даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці, ажыццяўляемай ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; 
    безаплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.