"Як ты дорага мне, мая родная мова!"

Дата: 21 февраля в 17:36
8 просмотров

У нашай школе з 16 па 21 лютага прайшоў Тыдзень роднай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. На працягу тыдня было арганізавана мноства цікавых мерапрыемстваў: этнаграфічны марафон "Нам засталася спадчына", інтэлектуальная гульня "Знаўцы роднага слова", конкурс на лепшага чытальнікаў вершаў, выраб віншавальных паштовак і іншыя.
Тыдзень роднай мовы прайшоў насычана, цікава і пазнавальна. Кожны вучань змог знайсці для сябе нешта новае і карыснае, яшчэ раз пераканаўшыся, што беларуская мова - гэта не толькі школьны прадмет, а жывая, мілагучная і сучасная мова, якой можна ганарыцца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.